Больш за 60 беларускіх прадпрыемстваў харчовай галіны прымаюць удзел у ХХІ Міжнароднай выставе "Прадэкспа-2014”.


       Больш за 60 беларускіх прадпрыемстваў харчовай галіны прымаюць удзел у ХХІ Міжнароднай выставе прадуктаў харчавання, напіткаў і сыравіны для іх вытворчасці "Прадэкспа-2014", якая адкрылася сёння ў Маскве. Ад агульнай колькасці беларускіх удзельнікаў 13 кампаній спецыялізуюцца на выпуску хлебабулачных і кандытарскіх выбараў. Сярод іх - "Віцьба", "Чырвоны мазыранін", "Слодыч", "Спартак", мінскі і слуцкі камбінаты хлебапрадуктаў. Малочную галіну прадстаўляюць 14 прадпрыемстваў. Вытворцы мяса і мясапрадуктаў прадстаўлены 16 кампаніямі. У іх ліку - віцебскі, брэсцкі, гродзенскі, магілёўскі і калінкавіцкі мясакамбінаты. Выстава лічыцца буйнейшым форумам харчовай прамысловасці ва Усходняй Еўропе. У гэтым годзе ў "Прадэкспа" ўдзельнічаюць 2 тыс. 300 кампаній з 63 краін.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动