Беларусь у цэлым выканала канцэпцыю старшынства ў СНД у 2013 годзе. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей на пасяджэнні Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў дзяржаў - удзельніц СНД пры статутных і іншых органах Садружнасці. Міністр вылучыў некалькі ключавых момантаў беларускага старшынства. Так у сферы эканамічнага супарцоўніцтва прагрэс дасягнуты ў паэтапнай рэалізацыі дагавора аб зоне свабоднага гандлю, напаўнення канкрэтным зместам Міждзяржаўнай праграмы інавацыйнага супрацоўніцтва, што дазволіла перавесці ў актыўную фазу перамоўны працэс па праекце дагавора аб зоне свабоднага гандлю паслугамі. Уладзімір Макей адзначыў наяўнасць пэўных поспехаў і па пытаннях фарміравання агульнага аграрнага рынку СНД, далейшага супрацоўніцтва паміж суб'ектамі гаспадарання дзяржаў - удзельніц Садружнасці. Форум творчай і навуковай інтэлігенцыі СНД, праведзены ў Мінску, дазволіў вылучыць перспектыўныя напрамкі трансгранічнага экалагічнага, культурнага, адукацыйнага і навуковага супрацоўніцтва дзяржаў - удзельніц СНД.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz