Беларусь у цэлым выканала канцэпцыю старшынства ў СНД у 2013 годзе.


       Беларусь у цэлым выканала канцэпцыю старшынства ў СНД у 2013 годзе. Пра гэта заявіў   міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей на пасяджэнні Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў дзяржаў - удзельніц СНД пры статутных і іншых органах Садружнасці.  Міністр вылучыў некалькі ключавых момантаў беларускага старшынства. Так  у сферы эканамічнага супарцоўніцтва прагрэс дасягнуты ў  паэтапнай рэалізацыі дагавора аб зоне свабоднага гандлю, напаўнення канкрэтным зместам Міждзяржаўнай праграмы інавацыйнага супрацоўніцтва, што дазволіла перавесці ў актыўную фазу перамоўны працэс па праекце дагавора аб зоне свабоднага гандлю паслугамі. Уладзімір Макей адзначыў наяўнасць пэўных поспехаў і па пытаннях фарміравання агульнага аграрнага рынку СНД, далейшага супрацоўніцтва паміж суб'ектамі гаспадарання дзяржаў - удзельніц Садружнасці. Форум творчай і навуковай інтэлігенцыі СНД, праведзены ў Мінску, дазволіў вылучыць перспектыўныя напрамкі трансгранічнага экалагічнага, культурнага, адукацыйнага і навуковага супрацоўніцтва дзяржаў - удзельніц СНД.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动