Вытокі Вялікай Перамогі. Камарын – першы вызвалены населены пункт БССР


Фарсіраванне Дняпра восенню 1943 года стала адной з самых складаных аперацый Вялікай Айчыннай вайны. Але менавіта падчас яе савецкія войскі змаглі адваяваць першы населены пункт БССР – Камарын. Адсюль, з самага паўднёвага пункта на карце, 23 верасня 1943 года і пачалося доўгачаканае вызваленне нашай рэспублікі. 20 чырвонаармейцаў, якія вылучыліся пры фарсіраванні Дняпра ў раёне Камарына, атрымалі званне Героя Савецкага Саюза.

У Беларусі наўрад ці знойдзецца чалавек, які не чуў бы пра Камарын. Гарадскі пасёлак, размешчаны ў самым паўднёвым пункце Гомельшчыны на мяжы з Украінай, назаўжды ўпісаны ў падручнікі гісторыі як першы вызвалены населены пункт БССР. Сёння ён уваходзіць у склад Брагінскага раёна, але ў саракавыя гэта быў асобны райцэнтр у складзе Палескай вобласці.

Часткай бітвы за Днепр стала Чарнігаўска-Прыпяцкая наступальная аперацыя, падчас якой 21 верасня вызвалілі Чарнігаў. А ад яго да Дняпра савецкім войскам заставалася пераадолець усяго 50 кіламетраў па прамой. Да вайны, прыкладна за шэсць кіламетраў на поўдзень ад Камарына, існаваў драўляны мост, які звязваў беларускую тэрыторыю з украінскай. На гэтым выступе і размясціўся 15-ы стралковы корпус 13-й арміі генерал-лейтэнанта Івана Люднікава. Байцы 74-й стралковай дывізіі да 22 верасня выйшлі да Дняпра на поўнач ад Кіева і пачалі яго фарсіраваць на ўчастку Мнева, Чарнобыль, Сташаў.

Да гэтага часу вораг не паспеў цалкам скончыць будаўніцтва абарончых рубяжоў на правым беразе Дняпра. Тым не менш гітлераўцы змагаліся адчайна, усімі сіламі імкнуліся знішчыць савецкіх салдат, якія выйшлі да ракі. На дапамогу нашым воінам прыходзілі народныя мсціўцы.

Партызаны захапілі пераправы, таму 8-я і 74-я стралковыя і 2-я паветрана-дэсантная дывізіі да канца дня 22 верасня выйшлі на мяжу Мнева, Верхнія Жары, Церамцы, вусце Прыпяці. А праз суткі 74-я стралковая дывізія 15-га стралковага корпуса 13-й арміі вызваліла Камарын.

Імкнучыся выправіць становішча, немцы ў другой палове дня накіравалі супраць войскаў 15-га стралковага корпуса авіяцыю, якая групамі па 9–12 самалётаў да самай цемры бамбіла пераправы і часці на плацдармах. Супраць авіяцыі праціўніка рашуча дзейнічалі воіны 1287-га Чарнігаўскага зенітна-артылерыйскага палка, эскадрыллі 286-й знішчальнай авіядывізіі 16-й паветранай арміі. 

У паветры над міжрэччам Дняпра і Прыпяці кіпелі гарачыя баі. Адначасова са спробамі стрымаць наступальны парыў Чырвонай Арміі з дапамогай масіраваных авіяцыйных удараў гітлераўцы рабілі магутныя контратакі танкаў і пяхоты. Але ўсё гэта не мела выніку.

З першымі часцямі пяхоты на падручных сродках на правабярэжжа была перапраўлена часць палкавой артылерыі і мінамётаў. Дывізіённая артылерыя, а таксама рэзерв Галоўнага камандавання ў гэты час прыкрывалі пераправу і абаронцаў плацдармаў агнём з левабярэжжа. Да вечара                        23 верасня пашырылі плацдарм за Дняпром да 40 кіламетраў па фронце і да 20 кіламетраў углыб. Тры дні на Прыдняпроўскім участку ў напрамку вёскі Гдзень актыўныя баявыя дзеянні вялі воіны 1085-га і 1087-га стралковых палкоў 322-й стралковай дывізіі 17-га гвардзейскага стралковага корпуса. Вёскі Верхнія Жары і Бярозкі былі вызвалены 24 і 26 верасня, а на працягу трох сутак – амаль уся паўднёвая частка рэгіёна.

Восенню 1943 года газета «Правда» пісала: «Шмат вялікіх спраў, зробленых на славу Радзімы, бачыў на сваіх берагах сівы Днепр. Гераічнымі паданнямі авеяна яго даўніна. Але цьмянеюць усе былыя подзвігі перад подзвігамі воінаў Чырвонай Арміі. Яшчэ не было такога на берагах Дняпра, што здзяйсняецца там цяпер бясстрашнымі савецкімі воінамі».

Камарын і шэсць прылеглых да яго вёсак, вызваленых ад ворага, сталі першым з трох плацдармаў на тэрыторыі БССР.

Да Дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў застаўся 181 дзень.

Выпуск штотыднёвага праекта «Вытокі Вялікай Перамогі» падрыхтаваны па матэрыялах Інфармацыйнага агенцтва «БелТА».

 
Internetsendungen
Jetzt auf Sendung:
14.40 In the Galaxy of Muses (EN)

Weiter auf Sendung:
15.00 News (EN)


Internetsendeliste
Satellitensendeliste (Einstellungen)
Shortwaveservice
briefe
 


Hallo liebes Radio und ALLES GUTE zum 34.Geburtstag der deutschen Redaktion. So lange kenne ich Radio Belarus noch gar nicht, aber wenn Du liebe Jana und liebe Elena die nächsten 34 Jahre hier weiterhin am Start seit, dann bin ich es als Hörer auch, versprochen!! :-) ) LG Dietmar

Antwort:

Lieber Dietmar,

vielen Dank für Deine Glückwünsche!!
Ich bin auch nicht vom Anfang an hier. Wollen wir trotzdem so viel wie möglich zusammen bleiben! ;)
Liebe Grüße und alles Gute
Jana


Frequenzen
 

FM-Sender und –Frequenzen:

Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz

Radioprogramme
 

29.12.2021 Program Block 1
29.12.2021 Program Block 2