Пытанні развіцця адносін Беларусі і Аўстрыі ў палітычнай, эканамічнай і іншых сферах абмеркаваны ў Вене на сустрэчы намесніка міністра замежных спраў Беларусі Аляксандра Гур'янава з кіраўніком III секцыі Міністэрства па еўрапейскіх і міжнародных справах Аўстрыі Вернерам Альмхоферам.
Бакі пацвердзілі дасягнутую раней дамоўленасць аб аднаўленні дзейнасці Беларуска-аўстрыйскай міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве і правядзенні яе чарговага пасяджэння ў Мінску ў наступным годзе. Адбыўся зацікаўлены абмен інфармацыяй аб развіцці інтэграцыйных працэсаў як на постсавецкай прасторы, так і ў ЕС, а таксама аб узаемаадносінах з суседнімі краінамі. Удзельнікі сустрэчы выказаліся за далейшае развіццё ўзаемавыгаднага двухбаковага супрацоўніцтва ва ўсіх галінах.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz