Пытанні развіцця адносін Беларусі і Аўстрыі ў палітычнай, эканамічнай і іншых сферах абмеркаваны ў Вене

          Пытанні развіцця адносін Беларусі і Аўстрыі ў палітычнай, эканамічнай і іншых сферах абмеркаваны ў Вене на сустрэчы намесніка міністра замежных спраў Беларусі Аляксандра Гур'янава з кіраўніком III секцыі Міністэрства па еўрапейскіх і міжнародных справах Аўстрыі Вернерам Альмхоферам.
           Бакі пацвердзілі дасягнутую раней дамоўленасць аб аднаўленні дзейнасці Беларуска-аўстрыйскай міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве і правядзенні яе чарговага пасяджэння ў Мінску ў наступным годзе.  Адбыўся зацікаўлены абмен інфармацыяй аб развіцці інтэграцыйных працэсаў як на постсавецкай прасторы, так і ў ЕС, а таксама аб узаемаадносінах з суседнімі краінамі. Удзельнікі сустрэчы выказаліся за далейшае развіццё ўзаемавыгаднага двухбаковага супрацоўніцтва ва ўсіх галінах.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动