Дэлегацыя Кангрэса мясцовых і рэгіянальных улад Савета Еўропы вывучае вопыт развіцця мясцовага самакіравання ў Беларусі. Члены дэлегацыі наведалі Савет Рэспублікі Нацыянальнага схода , дзе сустрэліся са старшынёй Пастаяннай камісіі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Святланай Герасімовіч. Яна выказала надзею, што візіт дапаможа пашырыць узаемадзеянне Кангрэса і Савета па ўзаемадзеянні органаў мясцовага самакіравання.
У сваю чаргу старшыня Палаты мясцовых улад Кангрэса Жан-Клод Фрэкон адзначыў, што мэта візіту ў Беларусь - абмяняцца меркаваннямі з нагоды развіцця мясцовага самакіравання, а таксама абмеркаваць арганізацыю семінара па гэтых пытаннях з удзелам экспертаў як з боку Савета Еўропы, так і Беларусі.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz