Беларусь і ЕС яшчэ не прайшлі "дно" ў палітычных адносінах. Такое меркаванне выказаў журналістам пасол Беларусі ў Нідэрландах Андрэй Еўдачэнка, перадае БЕЛТА.
"Сітуацыя няпростая. Сёння ідзе вельмі складаная палітычная размова з нашымі еўрапейскімі партнёрамі, і, скажам адкрыта, не заўсёды мы знаходзім узаемаразуменне. Відавочна, "дна" мы яшчэ не прайшлі", - сказаў Андрэй Еўдачэнка.
У той жа час дыпламат канстатаваў, што гандлёва-эканамічныя адносіны Беларусі і Еўрапейскага саюза прадаўжаюць развівацца, нягледзячы на пандэмію і санкцыі. "На еўрапейскім напрамку мы прыраслі на $1,9 млрд у гэтым годзе. Мне вельмі прыемна, што доля Нідэрландаў склала амаль 40 працэнтаў", - адзначыў пасол.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz