Беларусбанк і Белаграпрамбанк па выніках работы за мінулы год палепшылі свае пазіцыі ў штогадовым рэйтынгу Top 1000 сусветных банкаў вядомага міжнароднага выдання пра банкаўскую індустрыю і фінансавыя рынкі The Banker. Галоўны крытэрый пры ацэнцы удзельнікаў рэйтынгу - банкаўскі капітал першага ўзроўню: ўласныя сродкі і прыбытак. Беларускія банкі летась значна нарасцілі свае актывы. Згодна з рэйтынгам, у сусветным маштабе Беларусбанк палепшыў сваю пазіцыю на 8 пунктаў, падняўшыся на 412-е месца. Таксама Беларусбанк заняў 14-е месца сярод 25 найбуйнейшых банкаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Белаграпрамбанк падняўся ў рэйтынгу на 3 пункта і цяпер знаходзіцца на 504 месцы ў свеце.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz