Беларусбанк і Белаграпрамбанк палепшылі пазіцыі ў рэйтынгу найбуйнейшых банкаў свету.

         Беларусбанк і Белаграпрамбанк па выніках работы за мінулы год палепшылі свае пазіцыі ў штогадовым рэйтынгу Top 1000 сусветных банкаў вядомага міжнароднага выдання пра  банкаўскую індустрыю і фінансавыя рынкі The Banker. Галоўны крытэрый пры ацэнцы удзельнікаў рэйтынгу - банкаўскі капітал першага ўзроўню: ўласныя сродкі і прыбытак. Беларускія банкі летась значна  нарасцілі свае актывы. Згодна з рэйтынгам,  у сусветным маштабе Беларусбанк палепшыў сваю пазіцыю на 8 пунктаў, падняўшыся на 412-е месца. Таксама Беларусбанк заняў 14-е месца сярод 25 найбуйнейшых банкаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Белаграпрамбанк падняўся ў рэйтынгу на 3 пункта і цяпер знаходзіцца на 504 месцы ў свеце. 

 
Emissions sur Internet
Nos fréquences
 

Les emetteurs FM et leur couverture:

Rakitnitsa – 106.2 MHz
Grodno – 95.7 MHz
Svisloch – 104.4 MHz
Gerniony – 99.9 MHz
Braslav – 106.6 MHz
Miadel – 102.0 MHz


Radiodiffusion par satellite :

voir les paramètres de réception ici

Diffusions