Прэзідэнт Беларусі: чарнобыльскі ўдар з'яднаў беларусаў у імкненні захаваць пацярпелыя рэгіёны

Фота: belta.by


Чарнобыльскі ўдар з'яднаў беларусаў у імкненні захаваць пацярпелыя рэгіёны. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на мітынгу-рэквіеме з нагоды 35-годдзя аварыі на Чарнобыльскай АЭС, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Чарнобыльская аварыя змяніла лёсы мільёнаў. Для беларускага народа яна стала нацыянальным экалагічным, эканамічным і сацыяльным бедствам", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Паводле яго слоў, больш як трэць усіх радыеактыўных выпаданняў занялі амаль чацвёртую частку тэрыторыі Беларусі - гэта каля чвэрці ляснога фонду, больш за сто радовішчаў сыравіны і мінералаў, 265 тыс. га ўрадлівых зямель і 340 прамысловых прадпрыемстваў. Сумарны ўрон склаў амаль 33 бюджэты рэспублікі 1985 года. Маштаб наступстваў для здароўя людзей, як кажуць урачы, толькі яшчэ трэба вызначыць, падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

"У наша жыццё прыйшло страшнае паняцце "зона адчужэння". Мы ў адзін момант даведаліся, што на гэтай зямлі нельга было сеяць і збіраць ураджай, нельга было прыносіць дамоў дары лясоў, таму што яны таілі небяспеку, у рэках нельга было купацца і лавіць рыбу, у вёсцы тады было небяспечна жыць. У мірны час мы даведаліся, што такое боль страты роднай зямлі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. Амаль у паўтысячы населеных пунктаў спынілася жыццё, больш як 300 тыс. чалавек страцілі свае дамы, дадаў Прэзідэнт.

Ён нагадаў, што ў свой час з-за мяжы раілі Беларусі закрыць на замок тую частку краіны, якая пацярпела ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. "Але чарнобыльскі ўдар, наадварот, з'яднаў беларусаў у імкненні захаваць гэты край, зрабіў нас мацнейшымі. Мы ўспомнілі ўрок, завешчаны нашымі бацькамі і дзядамі: ніколі не здавацца і не станавіцца на калені! - заявіў беларускі лідар. - Таму кожную вясную ў гэтыя памятныя дні я заўсёды тут".

"Чарнобыльская катастрофа прайшлася катком па маім лёсе, як і па многіх лёсах людзей, якія стаяць тут (якія сабраліся на мітынг-рэквіем. - Заўвага БЕЛТА). Тады вы думалі аб сабе, сваім лёсе, будучыні, а мне давялося думаць не толькі аб вас - аб краіне, аб велізарнай тэрыторыі. І самае цяжкае для мяне было тады - прыняць рашэнне, што мы адсюль не пойдзем. Я рабіў усё як чалавек і Прэзідэнт, каб пераканаць вас, што нельга аддаць гэты цудоўны край", - прадоўжыў беларускі лідар.

Ён упэўнены, што мінулы час даказаў правільнасць прынятага тады рашэння: "Мы правільна вырашылі не аддаць гэтыя землі. І я рады сустракацца сёння з тымі людзьмі, з якімі я бачыўся чвэрць стагоддзя таму (тады яны былі маладыя, цяпер некаторым ужо за 80), і я шчаслівы, што яны жывыя. Гэта як сімвал, як прыклад (правільнасці. - Заўвага БЕЛТА) таго рашэння - вашага і Прэзідэнта".

"Мы будзем рабіць усё для таго, каб населеныя пункты (не толькі раённыя цэнтры, але і пасёлкі, аграгарадкі) былі ў такім вось добрым стане", - запэўніў кіраўнік дзяржавы, прывёўшы ў якасці прыкладу Брагін. Цяпер, паводле яго слоў, трэба развівацца далей. "Тут будуць жыць людзі, і будуць жыць добра. Мы для гэтага зробім максімум", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

"Нават у 90-я гады мы знаходзілі грошы на дапамогу пацярпелым людзям, на аздараўленне і будаўніцтва новых дамоў для адсялення, на навуковыя даследаванні і ўзвядзенне спецыялізаваных медыцынскіх цэнтраў, на аднаўленне забруджаных раёнаў", - прадоўжыў ён.

У Беларусі выкананы 5 дзяржаўных чарнобыльскіх праграм. "Паляпшаючы лугавыя землі, прыводзячы ў парадак населеныя пункты, ствараючы сучасную інфраструктуру, мы вярталі да жыцця гектар за гектарам. Сёння мы бачым, што колькасць населеных пунктаў з перавышэннем дапушчальных узроўняў радыяцыйных проб зніжаецца. Але галоўнае, мы вырабляем сельскагаспадарчую прадукцыю, якую можна спажываць у ежу. Тут жывуць людзі, ствараюцца сем'і, нараджаюцца дзеці", - сказаў Прэзідэнт.

Ён адзначыў вялікія дасягненні па адраджэнні беларускага Палесся, але разам з тым звярнуў увагу, што наперадзе яшчэ шмат работы. У прыватнасці, размова ідзе пра распрацоўку новай праграмы з акцэнтам на стварэнне прадпрыемстваў і рабочых месцаў у пацярпелых рэгіёнах. Найбольш перспектыўнымі з гэтага пункту гледжання Прэзідэнт лічыць аграпрамысловы комплекс, лясную галіну. "Час выбраў нас - зрабіць усё, каб адрадзіць гэтыя землі. І вы ведаеце, што развіццё рэгіёна, стварэнне ўмоў для жыцця і працы людзей увесь гэты час у мяне на кантролі, і так будзе заўсёды", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

"Я цвёрда ведаю, што разам мы гэтыя задачы зможам вырашыць. Мы зробім усё, каб у бліжэйшай будучыні след тэхнагеннай катастрофы застаўся толькі ў гістарычных хроніках і памяці аб героях-ліквідатарах", - заявіў беларускі лідар.

 
Internetsendungen
Jetzt auf Sendung:
14.40 بيلاروس بين يديك (AR)

Weiter auf Sendung:
15.00 News (EN)


Internetsendeliste
Satellitensendeliste (Einstellungen)
Shortwaveservice
briefe
 


Hallo liebes Radio und ALLES GUTE zum 34.Geburtstag der deutschen Redaktion. So lange kenne ich Radio Belarus noch gar nicht, aber wenn Du liebe Jana und liebe Elena die nächsten 34 Jahre hier weiterhin am Start seit, dann bin ich es als Hörer auch, versprochen!! :-) ) LG Dietmar

Antwort:

Lieber Dietmar,

vielen Dank für Deine Glückwünsche!!
Ich bin auch nicht vom Anfang an hier. Wollen wir trotzdem so viel wie möglich zusammen bleiben! ;)
Liebe Grüße und alles Gute
Jana


Frequenzen
 

FM-Sender und –Frequenzen:

Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz

Radioprogramme
 

29.12.2021 Program Block 1
29.12.2021 Program Block 2