Беларусь і Арменія будуць выступаць з узгодненай пазіцыяй у міжпарламенцкіх арганізацыях па асобных пытаннях, якія разглядаюцца ў рамках Міжпарламенцкай асамблеі СНД, парламенцкіх асамблей АДКБ, АБСЕ. Такая дамоўленасць дасягнута ў Мінску ў час пасяджэння міжпарламенцкай камісіі па супрацоўніцтве Нацыянальнага схода Беларусі і Нацыянальнага схода Арменіі. Бакі маюць намер таксама аказваць ўзаемную падтрымку ў атрыманні статусу наглядальніка ў міжпарламенцкіх арганізацыях. Разгледжаны пытанні актывізацыі гандлёва-эканамічных адносін Беларусі і Арменіі. Адзначалася важнасць удзелу парламентарыяў у стварэнні ўмоў для нарошчвання аб'ёмаў і дыверсіфікацыі супрацоўніцтва ў гэтай сферы, актывізацыі кантактаў дзелавых колаў дзвюх дзяржаў.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz