Бангладэш выступае за беспадатковы і бяспошлінны гандаль з Беларуссю, паведаміла прэм'ер-міністр паўднёваазіяцкай дзяржавы Шэйх Хасіна. Паводле яе слоў, краіны бачаць значны патэнцыял двухбаковых адносін і пашырэння ўзаемавыгадных кантактаў у самых розных галінах. Шэйх Хасіна адзначыла, што партнёрства з Беларуссю таксама пасадзейнічае выкананню сумеснай інвестыцыйнай праграмы. Насельніцтва Бангладэш - 160 млн. чалавек, і сёння галоўная задача ўрада гэтай краіны - выкараненне галечы. У планах - вывесці краіну са спісу бяднейшых да 2021 года. Шэйх Хасіна выказала ўпэўненасць, што супрацоўніцтва з Беларуссю будзе садзейнічаць выкананню гэтай праграмы.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz