Бангладэш выступае за беспадатковы і бяспошлінны гандаль з Беларуссю

Бангладэш выступае за беспадатковы і бяспошлінны гандаль з Беларуссю, паведаміла прэм'ер-міністр паўднёваазіяцкай дзяржавы Шэйх Хасіна. Паводле яе слоў, краіны бачаць значны патэнцыял двухбаковых адносін і пашырэння ўзаемавыгадных кантактаў у самых розных галінах. Шэйх Хасіна адзначыла, што партнёрства з Беларуссю таксама пасадзейнічае выкананню сумеснай інвестыцыйнай праграмы. Насельніцтва Бангладэш -  160 млн. чалавек, і сёння галоўная задача ўрада гэтай краіны -  выкараненне галечы. У планах - вывесці краіну са спісу бяднейшых да 2021 года. Шэйх Хасіна выказала ўпэўненасць, што супрацоўніцтва з Беларуссю будзе садзейнічаць выкананню гэтай праграмы.

 

 

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动