Беларусь і Польшча апошнім часам занава адкрываюць для сябе магчымасці суседства, расце актыўнасць у многіх напрамках, што дэманструюць і вынікі праведзеных эканамічных форумаў “Добрасуседства”, і праекты трансгранічнага супрацоўніцтва, развіццё турызму.
Сёлета значная палітычная падзея для Польшчы - чарговыя ўсенародныя выбары Прэзідэнта. Наступны год будзе азнаменаваны 230-годдзем прыняцця 3 мая 1791 года Першай Польскай Канстытуцыі – самага “дарослага” асноўнага закона ў Еўропе. Гістарычны дакумент - знакавы і для беларускага права – таму што гэта перыяд існавання Рэчы Паспалітай, да якой мела дачыненне і Вялікае Княства Літоўскае.
Вокладка Першай Канстытуцыі Рэчы Паспалітай
«Канстытуцыя 3 мая 1791 года» - карціна Яна Матэйкі, напісаная да стагоддзя прыняцця першай польскай канстытуцыі
Для даведкі: Канстытуцыя 3 мая афіцыйна называлася «Урадавым законам» (Ustawa Rządowa z dnia 3 maja), была прынята Надзвычайным сеймам Рэчы Паспалітай ў 1791 годзе і стала другім у свеце канстытуцыйным законам такога выгляду пасля Канстытуцыі ЗША 1787 года. Дакумент і сёння з'яўляецца адным з найбольш цікавых і перадавых прававых помнікаў таго часу.
Копія Канстытуцыі 3 мая 1791 года ў Каралеўскім замку ў Варшаве
Што яднае беларусаў і палякаў – у онлайн-інтэрв'ю міжнароднаму радыё “Беларусь” расказаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі:
Агульная культурна-гістарычная спадчына – яшчэ адна тэма, якая яднае беларусаў і палякаў. Краіны сумесна адзначалі юбілейныя даты Адама Міцкевіча, Сніслава Манюшкі, Тадэвуша Касцюшкі. У 2020 годзе па ініцыятыве Беларусі і Польшчы ў каляндар памятных дат ЮНЕСКА ўключана імя сусветна вядомага мастака Фердынанда Рушчыца. Сёлета адзначаецца 150-годдзе з дня нараджэння ўраджэнца Валожынскай зямлі, які атрымаў званне прафесара у польскім Кракаве.
Фердынанд Рушчыц
Фердынанд Рушчыц – адна з самых яркiх постацей мастацтва. У маёнтку Багданава на Валожыншчыне ён напiсаў лепшыя карцiны, там жа і пахаваны. Хаця Рушчыца ведала ўся Еўропа. Ён вучыўся ў Шышкiна i Куiнджы, уваходзіў у польскае Таварыства аматараў прыгожых мастацтваў, выстаўляўся ў Лондане i Празе, Дзюсельдорфе i Вене... Мастак працяглы час з'яўляўся старшынёю камісіі па ахове помнікаў старажытнасцей Беларусі, якія пастаянна ездзіў па краіне і рабіў замалёўкі старадаўніх сядзіб і замкаў.
Ф. Рушчыц, "Ля касцёла"
У яго карцiнах традыцыi беларускага мастацтва спалучаюцца з сучаснымi яму iмпрэсiянiзмам i сiмвалiзмам. У кожнай — глыбокая фiласофiя. Але што дзіўна: амаль усе яны, у тым ліку хрэстаматыйныя «Зямля» і «Ля касцёла", створаны на маленькім кутку зямлі, у ваколіцах Багданава і Вішнева - беларускіх мястэчак, якія далі свету мноства гучных імёнаў.
Матэрыял падрыхтаваны пра садзейнічанні Пасольства Польшчы ў Беларусі,
выкарыстана фота і тэкставая інфармацыя інтэрнет-крыніц
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz