Беларусь і Расія завяршаюць стварэнне ў Мінску цэнтра ствалавых клетак, паведаміў выконваючы абавязкі старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў, прымаючы ўдзельнікаў XV Сусветнага кангрэса рускай прэсы.
Цэнтр ствалавых клетак павінен стаць адной з вядучых структур у гэтай галіне на тэрыторыі СНД.
Па яго словах у Расіі заканадаўча забаронена стварэнне цэнтраў ствалавых клетак з-за нядобрасумленных праяў камерцыйнага характару. Расійскія навукоўцы прыехалі са сваімі прапановамі ў Беларусь.
Таксама Расія і Беларусь плануюць дамовіцца аб узаемным прызнанні вынікаў даклінічных і клінічных выпрабаванняў. Гэта дазволіць беларускім лекавым прэпаратам хутчэй выходзіць на расійскі рынак.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz