Фота: belta.by
Беларусь плануе адкрыць малочную вытворчасць у Кітайска-казахстанскім міжнародным цэнтры прыгранічнага супрацоўніцтва "Хоргас", паведаміў намеснік прэм'ер-міністра Казахстана Раман Скляр. У беларускіх прадпрымальнікаў ёсць планы адкрыць у гэтай свабоднай эканамічнай зоне вытворчасць малочнай прадукцыі, каб экспартаваць тавары ў Кітай. Ён дадаў, што напярэдадні ў "Хоргас" адкрыўся гандлёвы павільён з таварамі беларускіх вытворцаў, дзе прадстаўлена прадукцыя 20 прадпрыемстваў. Гэты магазін duty free адкрывае Беларусі дарогу ў заходні Кітай. Нагадаем, Прэзідэнт Беларусі знаходзіцца з афіцыйным візітам у Казахстане. 25 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка правядзе перамовы з кіраўніком краіны Касым-Жамартам Такаевым.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz