Беларусь плануе адкрыць малочную вытворчасць у Кітайска-казахстанскім міжнародным цэнтры прыгранічнага супрацоўніцтва "Хоргас"

Фота: belta.by


Беларусь плануе адкрыць малочную вытворчасць у Кітайска-казахстанскім міжнародным цэнтры прыгранічнага супрацоўніцтва "Хоргас", паведаміў намеснік прэм'ер-міністра Казахстана Раман Скляр. У беларускіх прадпрымальнікаў ёсць планы адкрыць у гэтай свабоднай эканамічнай зоне вытворчасць малочнай прадукцыі, каб экспартаваць тавары ў Кітай. Ён дадаў, што напярэдадні ў "Хоргас" адкрыўся гандлёвы павільён з таварамі беларускіх вытворцаў, дзе прадстаўлена прадукцыя 20 прадпрыемстваў. Гэты магазін duty free адкрывае Беларусі дарогу ў заходні Кітай. Нагадаем, Прэзідэнт Беларусі знаходзіцца з афіцыйным візітам у Казахстане. 25 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка правядзе перамовы з кіраўніком краіны Касым-Жамартам Такаевым.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动