Прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч бачыць патэнцыял для развіцця гандлёва-эканамічных адносін з В'етнамам і звязвае "вялікія надзеі" з заключэннем пагаднення аб зоне свабоднага гандлю паміж Мытным саюзам Беларусі, Расіі і Казахстана з гэтай краінай. Пра гэта Міхаіл Мясніковіч заявіў падчас сустрэчы ў Мінску з прэм'ер-міністрам В'етнама Нгуен Тан Зунгам. Па словах беларускага прэм'ера, ён бачыць як мінімум 5 напрамкаў інтэнсіфікацыі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з В'етнамам. Міхаіл Мясніковіч канстатаваў "нядрэнную дагаворна-прававую базу" паміж дзвюма краінамі, але выказаў меркаванне аб неабходнасці "ўзаемнай падтрымкі на дзяржаўным узроўні некаторых сумесных праектаў.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz