Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адзначае высокі ўзровень супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Расіяй у сферы бяспекі. Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў на сустрэчы з сакратаром Савета бяспекі Расіі Мікалаем Патрушавым. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусі і Расіі неабходна не толькі на вельмі высокім узроўні падрыхтавацца і правесці бліжэйшыя сумесныя вучэнні, але і намеціць перспектывы двухбаковага супрацоўніцтва ў сферы бяспекі. Мікалай Патрушаў пагадзіўся з ацэнкамі, выказанымі кіраўніком беларускай дзяржавы. Паводле яго слоў, пытанні міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі, бяспекі Саюзнай дзяржавы іграюць выключна важную ролю. Таксама Мікалай Патрушаў канстатаваў адсутнасць рознагалоссяў паміж Беларуссю і Расіяй ў гэтай сферы.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz