Прэзідэнт Беларусі адзначае высокі ўзровень супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Расіяй у сферы бяспекі.

         Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адзначае высокі ўзровень супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Расіяй у сферы бяспекі. Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў на сустрэчы з сакратаром Савета бяспекі Расіі Мікалаем Патрушавым. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусі і Расіі неабходна не толькі на вельмі высокім узроўні падрыхтавацца і правесці бліжэйшыя сумесныя вучэнні, але і намеціць перспектывы двухбаковага супрацоўніцтва ў сферы бяспекі. Мікалай Патрушаў пагадзіўся з ацэнкамі, выказанымі кіраўніком беларускай дзяржавы. Паводле яго слоў, пытанні міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі, бяспекі Саюзнай дзяржавы іграюць выключна важную ролю. Таксама Мікалай Патрушаў канстатаваў адсутнасць рознагалоссяў паміж Беларуссю і Расіяй ў гэтай сферы.            

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动