Літва выступае за патанненне шэнгенскіх віз для беларусаў. Заявіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Літвы ў Беларусі Эвалдас Ігнатавічус на прэзентацыі літоўскіх турыстычных магчымасцей у Мінску.
Кіраўнік літоўскай дыпламатычнай місіі выказаў меркаванне, што шэнгенскія візы для беларусаў павінны быць танней, а чэргі на беларуска-літоўскай мяжы менш.
Пасол таксама адзначыў, што беларусы ўсё больш актыўна наведваюць Літву, выбіраючы гэтую краіну для свайго адпачынку, аздараўлення і бізнес-сустрэч.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz