У Быхаўскім замку пачаты археалагічныя раскопкі. Тут працуюць вахтавым метадам студэнты-энтузіясты Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Куляшова. Ужо зроблены некалькі пробных шурфаў ў самым замку. Яны паказалі, што ва ўнікальным для Беларусі помніку ў стылі галандска-фламандскай архітэктуры захаваліся магутныя склепы, падвалы, а ў палацавай капліцы выяўлены фрагменты паліхромнага роспісу 17 стагоддзя. Падчас раскопак вучоныя спадзяюцца знайсці унікальную зброю пачатку 17 стагоддзя, і, калі пашчасціць, адлітыя гарматы з гербам Сапегі, а таксама прадметы побыту, узоры керамікі. Першыя артэфакты --гарматныя ядры і карцеч перыяду Паўночнай вайны.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz