Пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ААН Андрэй Дапкюнас падчас сустрэчы з намеснікам генеральнага сакратара ААН па эканамічных і сацыяльных пытаннях Ву Хонбо абмеркаваў перспектывы ўзаемадзеяння нашай краіны і сакратарыята Арганізацыі ў галіне ўстойлівага развіцця. Перамовы адбыліся ў штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку. Беларускі дыпламат адзначыў ролю рэгіянальных міжнародных мерапрыемстваў у ажыццяўленні дамоўленасцей, дасягнутых на Канферэнцыі ААН па ўстойлівым развіцці "Рыа+20". Андрэй Дапкюнас таксама падкрэсліў, што Беларусь як сябар групы ААН па распрацоўцы мэт ўстойлівага развіцця будзе выступаць за фарміраванне ў Арганізацыі комплекснага парадку дня па энергетыцы ў кантэксце ўстойлівага развіцця, а таксама за пашырэнне супрацоўніцтва ў галіне навуковых даследаванняў і перадачы "зялёных" тэхналогій.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz