Перспектывы супрацоўніцтва Беларусі і сакратарыята ААН па ўстойлівым развіцці абмеркаваны ў Нью-Ёрку.

      Пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ААН Андрэй Дапкюнас падчас сустрэчы з намеснікам генеральнага сакратара ААН па эканамічных і сацыяльных пытаннях Ву Хонбо абмеркаваў перспектывы ўзаемадзеяння нашай краіны і сакратарыята Арганізацыі ў галіне ўстойлівага развіцця. Перамовы адбыліся ў штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку. Беларускі дыпламат адзначыў ролю рэгіянальных міжнародных мерапрыемстваў у ажыццяўленні дамоўленасцей, дасягнутых на Канферэнцыі ААН па ўстойлівым развіцці "Рыа+20". Андрэй Дапкюнас таксама падкрэсліў, што Беларусь як сябар групы ААН па распрацоўцы мэт ўстойлівага развіцця будзе выступаць за фарміраванне ў Арганізацыі комплекснага парадку дня па энергетыцы ў кантэксце ўстойлівага развіцця, а таксама за пашырэнне супрацоўніцтва ў галіне навуковых даследаванняў і перадачы "зялёных" тэхналогій.               

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动