Тэатры з васьмі краін прадставяць спектаклі на VIII Міжнародным маладзёжным тэатральным форуме "М@rt.контакт", які пройдзе ў канцы сакавіка ў Магілёве. Сёлета тэатралы ўбачаць менш спектакляў, чым заўсёды, - усяго 14, затое геаграфія фестывалю пашырылася - у Магілёў прыедуць госці з Расіі, Украіны, Польшчы, Арменіі, Літвы, Латвіі і Малдовы. Большасць з іх будуць упершыню выступаць на магілёўскіх тэатральных падмостках. У ліку прынцыповых навінак гэтага года - спектакль пад адкрытым небам тэатра з Познані (Польшча), які жыхары і госці Магілёва змогуць наведаць бясплатна.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz