фота: www.president.gov.by
Вынікі трэцяга і двух папярэдніх форумаў пацвярджаюць эфектыўнасць абранай формы ўзаемадзеяння рэгіёнаў Беларусі і Расіі,- гаворыцца ў выніковым дакуменце III Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Мерапрыемства напярэдадні завяршылася ў Мінску. Увага Прэзідэнтаў Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і Расіі Уладзіміра Пуціна да форума рэгіёнаў надае гэтай двухбаковай пляцоўцы асаблівы статус і павышае ступень адказнасці яго ўдзельнікаў за выкананне прынятых рашэнняў і рэкамендацый. Удзельнікі форуму звярнулі асаблівую ўвагу на неабходнасць далейшага паслядоўнага пашырэння беларуска- расійскага ўзаемадзеяння на рэгіянальным узроўні для ўмацавання Саюзнай дзяржавы, ЕАЭС, інтэграцыйных працэсаў на прасторы СНД.
Прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін правялі перамовы ў Мінску - гаворка ішла аб аднаўленні ўзаемнага тавараабароту, які ў апошнія гады зніжаўся. А больш канкрэтныя прапановы былі разгледжаны на ІІІ Форуме рэгіёнаў. Беларусі і Расіі ва ўмовах сусветнага крызісу важна аб'яднаць намаганні, - заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Краінам варта выпрацаваць ідэалогію абароны і ўмацавання Саюзнай дзяржавы, якая па праве з'яўляецца самым развітым інтэграцыйным аб'яднаннем на постсавецкай прасторы.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz