Вынікі трэцяга Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі пацвярджаюць эфектыўнасць абранай формы ўзаемадзеяння дзвюх краін.

фота: www.president.gov.by


          Вынікі трэцяга і двух папярэдніх форумаў пацвярджаюць эфектыўнасць абранай формы ўзаемадзеяння рэгіёнаў Беларусі і Расіі,- гаворыцца ў выніковым дакуменце III Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Мерапрыемства напярэдадні завяршылася ў Мінску. Увага Прэзідэнтаў  Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і Расіі Уладзіміра Пуціна да форума рэгіёнаў надае гэтай двухбаковай пляцоўцы асаблівы статус і павышае ступень адказнасці яго ўдзельнікаў за выкананне прынятых рашэнняў і рэкамендацый. Удзельнікі форуму звярнулі асаблівую ўвагу на неабходнасць далейшага паслядоўнага пашырэння беларуска- расійскага ўзаемадзеяння на рэгіянальным узроўні для ўмацавання Саюзнай дзяржавы, ЕАЭС, інтэграцыйных працэсаў на прасторы СНД.
           Прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін правялі перамовы ў Мінску - гаворка ішла аб аднаўленні ўзаемнага тавараабароту, які ў апошнія гады зніжаўся. А больш канкрэтныя прапановы былі разгледжаны на ІІІ Форуме рэгіёнаў. Беларусі і Расіі ва ўмовах сусветнага крызісу важна аб'яднаць намаганні, - заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Краінам варта выпрацаваць ідэалогію абароны і ўмацавання Саюзнай дзяржавы, якая па праве з'яўляецца самым развітым інтэграцыйным аб'яднаннем на постсавецкай прасторы.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动