Міністэрства замежных спраў Беларусі
фота: www.belta.by
Трое грамадзян Беларусі пацярпелі ад тэрактаў у Бельгіі і былі шпіталізаваны, - гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Міністэрства замежных спраў нашай краіны. Яны атрымалі лёгкія цялесныя пашкоджанні і ўжо выпісаны з бальніцы. Трое нашых суайчыннікаў знаходзіліся каля стойкі рэгістрацыі, калі прагрымеў выбух. Яны самі пакінулі будынак аэрапорта і пазней звярнуліся па медыцынскую дапамогу ў адну з клінік Бруселя. Як паведамілі ў пасольстве Беларусі, сям'я пастаянна пражывае ў Бельгіі і збіралася ляцець у ЗША.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz