Аб гэтым заявіў ў Берліне кіраўнік Міністэрства замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей пасля перагавораў са сваім германскім калегам Франкам-Вальтэрам Штайнмаерам. Мы спрабуем зрабіць усё магчымае для стабілізацыі сітуацыі, дадаў ён. На яго думку, канфлікт ва Украіне "ўяўляе пагрозу для бяспекі ўсяго рэгіёна". У сваю чаргу Франк-Вальтэр Штайнмаер па выніках перагавораў заявіў, што былі абмеркаваны перспектывы збліжэння Беларусі з ЕС. Нармалізацыя адносін - у агульных інтарэсах. Мы павінны зрабіць спробу аднавіць давер, сказаў ён. Міністр адзначыў, што ў Беларусі "адбываецца рух", які дае магчымасць гэта зрабіць.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz