Місія Міжнароднага валютнага фонду, якая працуе ў Беларусі, правяла сустрэчу з кіраўніцтвам Банка развіцця. Як плануецца, Банк з наступнага года стане адзіным каналам выдачы крэдытаў для новых інвестпраектаў у рамках дзяржпраграм. Абмеркавана таксама перадача Нацыянальнаму банку функцый мегарэгулятора фінансавага рынку і нагляду за дзейнасцю Банка развіцця. Па словах кіраўніка місіі МВФ Пітэра Долмана, важным кампанентам новай праграмы беларускага ўрада з МВФ будзе дырэктыўнае крэдытаванне.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz