Беларусь прапануе Літве удзел у праектах па стварэнні вытворчасцей у Кітайска-беларускім індустрыяльным парку “Вялікі камень”. Прапанову агучыў міністр эканомікі Уладзімір Зіноўскі на пасяджэнні беларуска-літоўскай камісіі па гандлёвым і эканамічным супрацоўніцтве ў Мінску. Ён асабліва адзначыў добрасуседскі характар адносін Беларусі і Літвы і наяўнасць агульных эканамічных інтарэсаў. У сваю чаргу міністр эканомікі Літвы Эвалдас Густас падкрэсліў, што захаванне і пашырэнне канструктыўнага супрацоўніцтва будзе спрыяць развіццю эканомік дзвюх краін. На яго думку, выпрацаваныя на пасяджэнні камісіі прапановы будуць спрыяць наладжванню новых кантактаў і партнёрскіх адносін.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz