Як паведамляе БелТа, беларуская пісьменніца Святлана Алексіевіч стала лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па літаратуры за 2015.
Яе пяру належаць мастацка-дакументальныя кнігі "У вайны не жаночы твар", "Цынкавыя хлопчыкі", "Чарнобыльская малітва" і іншыя творы.
Кнігі Алексіевіч выдаваліся не толькі ў Беларусі, але і за мяжой - у ЗША, Германіі, Вялікабрытаніі, Швецыі, Францыі, Японіі, Кітаі, В'етнаме, Балгарыі, Індыі і інш. Усяго ў 19 краінах свету. Святлана Алексіевіч аўтар сцэнарыяў 21 дакументальнага фільма і трох тэатральных п'ес. Зараз завяршае работу над кнігай пад назвай «Цудоўны алень вечнага палявання".
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 107.7 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz