Унікальную кніжную калекцыю прэзентавалі ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі. У свет выйшоў каталог “Бібліятэка акадэміка Пятра Глебкі”, падрыхтаваны ў гонар 110-годдзя з дня нараджэння знакамітага беларускага паэта і навукоўца. Менавіта ў навуковую бібліятэку імя Якуба Коласа Пятро Глебка перадаў багаты кнігазбор з рэдкімі выданнямі і архіўнымі матэрыяламі. Сёння калекцыя з амаль чатырох тысяч кніг захоўваецца ў мемарыяльным кабінеце Глебкі і адкрыта для ўсіх жадаючых. Прэзентаваны каталог дапаможа зарыентавацца ў кніжным свеце і хутка знайсці патрэбныя выданні.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz