Унікальную кніжную калекцыю прэзентавалі ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН.


         Унікальную кніжную калекцыю прэзентавалі ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі. У свет выйшоў каталог “Бібліятэка акадэміка Пятра Глебкі”, падрыхтаваны ў гонар 110-годдзя з дня нараджэння знакамітага беларускага паэта і навукоўца. Менавіта ў навуковую бібліятэку імя Якуба Коласа Пятро Глебка перадаў багаты кнігазбор з рэдкімі выданнямі і архіўнымі матэрыяламі. Сёння калекцыя з амаль чатырох тысяч кніг захоўваецца ў мемарыяльным кабінеце Глебкі і адкрыта для ўсіх жадаючых. Прэзентаваны каталог дапаможа зарыентавацца ў кніжным свеце і хутка знайсці патрэбныя выданні.

 
Emissions sur Internet
Nos fréquences
 

Les emetteurs FM et leur couverture:

Rakitnitsa – 106.2 MHz
Grodno – 95.7 MHz
Svisloch – 104.4 MHz
Gerniony – 99.9 MHz
Braslav – 106.6 MHz
Miadel – 102.0 MHz


Radiodiffusion par satellite :

voir les paramètres de réception ici

Diffusions