Тут прэзентавалі перспектыўныя напрамкі навуковых даследаванняў. Таксама адбыліся дзелавыя перагаворы па сумесным вырашэнні навукова-тэхналагічных задач і камерцыялізацыі інавацыйных распрацовак у сферы аховы навакольнага асяроддзя, сельскай гаспадаркі, харчовай бяспекі і медыцыны. У сваім выступленні старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Аляксандр Шумілін адзначыў, што кожны год у Беларусі ствараюцца ад 3 да 5 інавацый сусветнага ўзроўню. У іх ліку - лячэнне стваловымі клеткамі, ДНК-тэхналогіі і іншыя. У інавацыйнай сферы краіна супрацоўнічае з больш чым 50 краінамі свету, з 37 дзяржавамі дзейнічаюць міжурадавыя і міжведамасныя пагадненні аб супрацоўніцтве ў навукова-тэхнічнай сферы.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz