Пра гэта заявіла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1". Па словах Лідзіі Ярмошынай, адчування, што справаздачы міжнародных місій напісаны задоўга да правядзення выбараў, зараз у яе няма. Пытанні носяць непрадузяты характар, калі дзе і прасочваецца пэўны падтэкст, то ён усё роўна выказаны вельмі карэктна, - сказала Лідзія Ярмошына. Разам з тым старшыня ЦВК дадала, што не трэба забываць, што ўсё мяняецца: і светапарадак, погляды на палітыку ўнутры краіны і ва ўсім свеце. Па апошніх даных, у Беларусі акрэдытавана 195 міжнародных назіральнікаў, якія ў асноўным прадстаўляюць місію СНД, а таксама місіі АБСЕ і ПАСЕ.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz