Беларусь можа павялічыць перавалку грузаў праз парты Украіны. Пра гэта ў Адэсе заявіў міністр замежных спраў нашай краіны. Уладзімір Макей у час рабочага візіту ва Украіну правёў перамовы са старшынёй Адэскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі Міхаілам Саакашвілі. У сустрэчы таксама прынялі ўдзел міністр замежных спраў Украіны Павел Клімкін і саветнік украінскага прэзідэнта Руслан Дземчанка. Гаворка ішла аб перспектывах узаемадзеяння ў сферы лагістыкі і транспарту, магчымасцях нарошчвання транзіту беларускіх тавараў па тэрыторыі Украіны. Партнёры абмяркавалі і ролю рэгіёнаў у развіцці беларуска-ўкраінскага дыялогу. Наша краіна зацікаўлена развіваць супрацоўніцтва з паўднёвымі абласцямі Украіны.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz