Аздараўленне ў лагеры "Зубронак" пройдуць 46 дзяцей з Кітая. Гэты візіт стане жэстам у адказ кітайскаму боку: летась беларускія дзеці праходзілі аздараўленне ў Кітаі. У праграму адпачынку уключаны не толькі аздараўленчыя працэдуры. Госці з Паднябеснай будуць удзельнічаць у адукацыйных, забаўляльных мерапрыемствах. Таксама для іх арганізуюць знаёмства з гістарычнай і культурнай спадчынай Беларусі. Аздараўленне ў "Зубронку" сёлета прайшлі каля 100 дзяцей з Японіі, пацярпелых ад аварыі на АЭС "Фукусіма". Усяго ў гэтым сезоне ў лагеры адпачывалі прадстаўнікі 12 краін.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz