На беларускай мяжы з'явіцца электронная чарга. Адпаведны ўказ падпісаў Кіраўнік дзяржавы.
Дакумент дазволіць удасканаліць працэс пропуску праз дзяржмяжу фізічных асоб, аўтамабіляў і тавараў. Вадзіцелі змогуць загадзя забраніраваць час уезду ў пункт пропуску на спецыяльным электронным рэсурсе. Спасылка на гэты сайт ёсць на афіцыйным інтэрнэт-партале Дзяржпагранкамітэта. Тыя ж, хто не скарыстаецца паслугай, будуць перасякаць мяжу, як і раней, па жывой чарзе.
Нагадаем, раней электронная чарга ў прыгранічных пунктах пропуску дзейнічала ў тэставым рэжыме. Плануецца, што ў поўным аб'ёме сістэма пачне працаваць на працягу паўгода.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz