Старшыня камітэта Дзярждумы Расіі па справах СНД і еўразійскай інтэграцыі Леанід Слуцкі назваў сітуацыю з абмежаваннямі паставак беларускай прадукцыі пераборам і заявіў, што забаронам павінна было папярэднічаць абмеркаванне сітуацыі. На думку парламентарыя, менавіта на дыялогу будуць будавацца адносіны ў Еўразійскім эканамічным саюзе, які пачне працу менш чым праз месяц. Такія ўзаемаадносіны будуць будавацца і з іншымі партнёрамі па Еўразійскай кааліцыі, адзначыў Слуцкі, маючы на ўвазе як Казахстан, так і Арменію і Кыргызстан, якія плануюць далучыцца да ЕАЭС.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz