Пагадненне аб бязвізавым рэжыме паміж Беларуссю і Ізраілем уступіць у сілу праз 90 дзён пасля яго ратыфікацыі парламентамі дзвюх краін, паведаміў пасол Ізраіля ў Беларусі Іосіф Шагал. Па словах дыпламата, намечаныя датэрміновыя выбары ў парламент Ізраіля не павінны паўплываць на ратыфікацыю гэтага дакумента. Што да беларускага боку, то, па інфармацыі пасла, пагадненне знаходзіцца на разглядзе ў Савеце Міністраў, а пасля гэтага паступіць у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага схода Беларусі. Пра дату адмены візавага рэжыму будзе аб'яўлена афіцыйна. Нагадаем, Беларусь і Ізраіль 19 верасня падпісалі пагадненне аб адмене візавага рэжыму для ўладальнікаў нацыянальных пашпартоў.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz