Пагадненне аб бязвізавым рэжыме паміж Беларуссю і Ізраілем уступіць у сілу праз 90 дзён пасля ратыфікацыі.


 

         Пагадненне аб бязвізавым рэжыме паміж Беларуссю і Ізраілем уступіць у сілу праз 90 дзён пасля яго ратыфікацыі парламентамі дзвюх краін, паведаміў пасол Ізраіля ў Беларусі Іосіф Шагал. Па словах дыпламата, намечаныя датэрміновыя выбары ў парламент Ізраіля не павінны паўплываць на ратыфікацыю гэтага дакумента. Што да беларускага боку, то, па інфармацыі пасла, пагадненне знаходзіцца на разглядзе ў Савеце Міністраў, а пасля гэтага паступіць у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага схода Беларусі. Пра дату адмены візавага рэжыму будзе аб'яўлена афіцыйна. Нагадаем, Беларусь і Ізраіль 19 верасня падпісалі пагадненне аб адмене візавага рэжыму для ўладальнікаў нацыянальных пашпартоў.

 

 

 

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动