Вечар у Доме дружбы, прысвечаны творчасці знакамітага персідскага паэта Джалаладзіна Румі, даў старт рабоце таварыства "Беларусь-Іран". Саветнік пасольства Ірана ў Беларусі Махамад Наджафі адзначыў, што таварыства створана з мэтай развіцця беларуска-іранскіх культурных сувязей. У яго ўвайшлі прадстаўнікі розных сфер дзейнасці і большасць мерапрыемстваў работы таварыства будзе прысвечана культуры Ірана. У Тэгеране, у сваю чаргу, дзейнічае таварыства дружбы "Іран-Беларусь". У перспектыве абедзве арганізацыі плануюць узаемадзейнічаць і рэалізоўваць сумесныя культурныя праекты, у тым ліку абмен візітамі.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz