Беларусь і Перу маюць намер актывізаваць двухбаковае супрацоўніцтва. Аб гэтым ішла размова ў час візіту намесніка міністра замежных спраў Беларусі Аляксандра Гур'янава ў Перу, паведамляе БЕЛТА. На сустрэчы Аляксандра Гур'янава з намеснікам міністра замежных спраў Перу Клаўдыа дэ ла Пуэнтэ адбыўся канструктыўны абмен меркаваннямі па шырокім коле актуальных пытанняў сусветнай і рэгіянальнай палітыкі. Значная ўвага была ўдзелена пытанням паглыблення беларуска-перуанскіх адносін, у тым ліку актывізацыі гандлёва-эканамічных і навукова-тэхнічных сувязей, супрацоўніцтва ў галіне адукацыі, удасканалення двухбаковай дагаворна-прававой базы.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz