У Нацыянальнай бібліятэцы адкрылася выстава японскай дыпмісіі "Традыцыі і культура Японіі". Гэта частка фестывалю "Японская восень у Беларусі", перадае БЕЛТА. Выстава суправаджаецца асобнай кніжнай экспазіцыяй, на якой прадстаўлена больш за 100 выданняў па японскай тэматыцы з фонду бібліятэкі. Асобнае месца ў кніжнай экспазіцыі займаюць выданні пра Іосіфа Гашкевіча - ураджэнца Беларусі, першага расійскага консула ў Японіі і аўтара японска-рускага слоўніка. Сёлета адзначаецца 200 гадоў з дня яго нараджэння.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz