Малдова мае намер выключыць усе бар'еры ў гандлёва-эканамічных адносінах з Беларуссю. Аб гэтым заявіў міністр эканомікі Малдовы Андрыян Канду на сустрэчы з беларускай дэлегацыяй, якая прыбыла ў Кішынёў для кансультацый па двухбаковым эканамічным супрацоўніцтве ў кантэксце падпісання пагаднення аб асацыяцыі Малдовы з Еўрапейскім саюзам. Андрыян Канду адзначыў неабходнасць захавання і развіцця эканамічных адносін Малдовы з традыцыйнымі партнёрамі. Ён запэўніў, што будзе ўстаноўлены пастаянны дыялог з беларускім бокам па ўсіх існуючых платформах, каб выключыць усе бар'еры для гандлёва-эканамічных адносін паміж дзвюма краінамі. Чарговае пасяджэнне міжурадавай беларуска-малдаўскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве пройдзе ў кастрычніку ў Мінску.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz