Змітрок Бядуля будзе перапахаваны ў Мінску (інтэрв'ю - дапоўнена)


 

Астанкі класіка беларускай літаратуры Змітрака Бядулі перавезлі з Уральска ў Мінск. Вяртаннем займаўся кіраўнік дабрачыннага Фонду Марыі Магдалены Радзівіл, старшыня аб'яднання беларусаў Швейцарыі Алесь Сапега. Як ажыццяўляўся праект? Што выявілі судмедэксперты? Ці захаваўся архіў пісьменніка, перададзены сям'ёй у Казахстан? Пра гэта і не толькі Алесь Сапега расказаў карэспандэнту радыё «Беларусь» Таццяне Гаргалык.

 

Гэта адказказнасць і гонар для мяне. Шмат было ініцыятыў, шмат прапаноў. Размовы аб перапахаванні Бядулі на радзіме вяліся даўно: і ў савецкі час, і ў сучаснай Беларусі. Мы вырашылі давесці справу да канца. Сын Змітрака Бядулі Яфім Плаўнік спачатку паставіўся да ідэі скептычна, але потым пабачыў мяне па тэлебачанні і, можна сказаць, завочна пазнаёміўся. З гэтага ўсё пачалося. Крок за крокам. Яфім Самуілавіч вельмі ўдзячны, бо чакаў шмат год. Ён дзяліўся дзіцячымі ўспамінамі з пахавання бацькі: яму, сямігадоваму, дарослыя казалі падысці і развітацца, а ён пабойваўся. Сёння сыну Змітрака Бядулі 86 гадоў…

 

Праект быў складаны ад пачатку да канца. У той жа час, хачу адзначыць, што ў Казахстане да нас паставіліся з разуменнем і прыязнасцю. Нават там, дзе, здавалася, ёсць бар'еры, сцены, для нас рабілі выключэнні, ішлі насустрач. Таму спатрэбілася адносна няшмат часу, каб здейсцніць на месцы ўсе неабходныя працэдуры: дэманціраваць помнік, правесці эксгумацыю, падрыхтаваць астанкі да пералёту ў Беларусь. Адзначу яшчэ, што ва Уральску адбылася панехіда па беларускім класіку.
Выкрыліся і некаторыя новыя факты, так, мясцовы судмедэкперт зрабіла заключэнне, што пасмяротна З. Бядулю рабілі трэпанацыю, відавочна, каб высветліць прычыну смерці. Гэта дастаткова нетыпова для таго часу. У мясцовым архіве павінны быць заключэнні, але каб адшукаць дакументы, павінен быць запыт беларускага МЗС ці нашага пасольства ў Казахстане.

 

Думаю, што мы вельмі своечасова вяртаем Змітрака Бядулю на радзіму, бо і помнік быў не ў лепшым стане, і агароджу ніхто не даглядаў, і побач вельмі шчыльныя пахаванні… Добра, што пісьменнік будзе годна перапахаваны ў Мінску. Пакуль больш ні па датах, ні па месцы нічога сказаць не магу, працягваецца арганізацыйная праца.

 

Ва Уральску мы сустракалі шмат людзей, якія ведалі пра Змітрака Бядулю, у той жа час было і нямала тых, каму прыходзілася тлумачыць, хто гэта, чаму мы гэта робім. Што да архіва, які ў свой час быў перададзены сям'ёй З. Бядулі ў музей Уральска, асобнай экспазіцыі, прысвечанай пісьменніку, няма, але дакументы, фотаздымкі беражліва захоўваюцца, мы іх бачылі. У большасці сваёй гэта копіі, арыгіналы знаходзяцца ў Беларусі, мы занатавалі, дзе менавіта іх можна знайсці. Вялікую каштоўнасць уяўляе ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга, якім быў узнагароджаны пісьменнік. Ён захаваўся, ёсць кантакты для далейшай працы датычна лёсу гэтага артэфакта.

 

 Фота: Юрый Камісараў


 

У Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры з нагоды вяртання астанкаў Змітрака Бядулі ў Беларусь адбылася прэс-канферэнцыя.

 

Сын пісьменніка Яфім Плаўнік адзначыў:

Амаль 80 гадоў таму наша сям'я хавала бацьку. Я вельмі добра памятаю, як гэта адбывалася. Хаваў бацьку Коласаўскі тэатр, які якраз быў на гастролях ва Уральску. Труну для развітання паставілі на пастамент, зацягнуты чырвоным палотнішчам. Падымацца трэба было па высокіх прыступках. Памятаю, як цяжка мне, сямігадоваму, было туды караскацца. Сённяшняе дзейства я не ўспрымаю як штосьці змрочнае, гэта, можна сказаць, вяртанне на радзіму. Спадзяюся, што ў хуткім часе адбудзецца перапахаванне. Да гэтага наша сям'я спрабавала вярнуць бацьку на радзіму 6 разоў, гэта сёмы. Нарэшце ўсё атрымалася.

 

Пачытаць і паслухаць вялікае інтэрв'ю з Яфімам Плаўнікам, у якім ён успамінае даваеннае жыццё сям'і, эвакуацыю, расказвае пра сяброўства Змітрака Бядулі з Янкам Купалам і Максімам Багдановічам, можна тут:

http://radiobelarus.by/be/content/biadulia-perapahavanne-be

 

Разам з астанкамі З. Бядулі ў Мінск прывезлі шыльды з надмагільнай пліты. Як плануецца, яны будуць усталяваныя побач з філіялам музея Максіма Багдановіча «Беларуская хатка». У гэтым доме ў свой час жылі Змітрок Бядуля і Максім Багдановіч, бывалі многія вядомыя пісьменнікі і паэты. Музей гісторыі беларускай літаратуры зацікаўлены ў павелічэнні колькасці экспанатаў, звязаных са Змітраком Бядулем, адзначыў дырэктар установы Міхаіл Рыбакоў.

 

На розных этапах у праекце па вяртанні астанкаў З. Бядулі было задзейнічана больш за 40 чалавек. Уральск разам са старшынёй Фонду Марыі Магдалены Радзівіл Алесем Сапегам наведаў часовы павераны ў справах Беларусі ў Швейцарыі Павел Мацукевіч. Паводле беларускага дыпламата, усе мерапрыемствы па вяртанні патрабавалі даволі значных матэрыяльных затрат. Вялікую фінансававую падтрымку аказаў Ганаровы консул Беларусі ў Лазане, мецэнат Андрэй Нажэскін.

 

 Фота з прэс-канферэнцыі: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

 


 

Самуіл Яфімавіч Плаўнік (псеўданім Змітрок Бядуля) – беларускі і савецкі пісьменнік і паэт. Падчас Другой сусветнай вайны быў вымушаны пакінуць Беларусь. Памёр у эвакуацыі 3 лістапада 1941 года. Быў пахаваны ў г. Уральску, Рэспубліка Казахстан. Змітрок Бядуля пакінуў багатую літаратурную спадчыну: паэмы, аповесці, раман, апавяданні, нарысы, казкі.


 
інтэрнэт вяшчанне
Зараз у эфіры:
18.20 На абсягах культуры (Англ.)

Далей:
18.40 Народная дыпламатыя (Англ.)


Расклад Iнтэрнет-вяшчання
Расклад спадарожнікавага вяшчання (рэкамендыцыі па прыёме тут)
Расклад FM-вяшчання
 
ВОДГУКІ І ПЫТАННІ


Dear
English Service
Radio Belarus,

Greetings to all staff and listeners of English Service of Radio Belarus.
We listen your webcast program. Your program quality is very nice. Your website is colorful & documented.
We liked your programs, News, and Current Affairs Program. We are interested about Culture, life style of Belarusian people, historical places, Tourist attraction and destination of Belarus.
Please send some program schedule (A19), Calendar , sticker, view card, Promotional items of Radio Belarus for our club members and students.
21st June was fifth International Yoga Day observed across the world. The theme for Yoga Day 2019 was "Yoga for Climate Action”. On this day, which is dedicated to inner and outer well-being of human body, people across the world practice yoga in groups. The International Day of Yoga aims to raise awareness worldwide of the many benefits of practicing yoga, a physical, mental and spiritual practice.
We send you some photos related the program which was held in our area on the occasion of International Yoga Day. Our club members are also practice some Yoga.
We are waiting for your reply.

With best wishes,
SHIVENDU PAUL
PRESIDENT
METALI LISTENERS' CLUB
INDIA

Answer:

Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,

dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI


Hallo Radio Belarus,

ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.

Dietmar

Answer:

Lieber Dietmar,

das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!


Здравствуйте. Говоря о красоте природы Беларуси, о менталитете её жителей неотъемлемой чертой которого является гостеприимство хочется назвать Беларусь таким синонимом как Добрарусь.
Сосновский Кирилл.

Адказ:

Дзякуй за водгук!


Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf

Адказ:

Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße


Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN

Адказ:

Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI


Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена

Адказ:

Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!


Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!



частоты вяшчання
 

FM-перадатчыкі і частоты:

Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц


Спадарожнікавае вяшчанне:

тэхнічныя параметры глядзіце тут

Радыёперадачы
 

18.01 З Беларуссю ў сэрцы
22.01 Спадчына
Загрузка:
22.01 Дзень краіны