Аляксандр Лукашэнка пра ЗША: будзем выбудоўваць з імі адносіны, мы на гэта нацэлены

Фота: belta.by


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаўся за паступовае наладжванне адносін з ЗША. Аб гэтым ён заявіў у размове з журналістамі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Пакрыху, крок за крокам мы будзем выбудоўваць з амерыканцамі адносіны. Гэта вялізная краіна, вельмі важная краіна. Вы бачыце, што нават Расія і Кітай імкнуцца з імі дамовіцца. Хоць Кітай можа лёгка абысціся без Амерыкі. У іх рычагоў дастаткова. Нам тым больш богам наканавана. І мы ў гэтых адносінах будзем супрацоўнічаць. Мы будзем выбудоўваць з імі адносіны. Мы на гэта нацэлены", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Ён падкрэсліў, што тое ж самае датычыцца і бліжэйшых суседзяў - прыбалтаў, палякаў, з якімі, як і раней заяўляў Аляксандр Лукашэнка, трэба не сварыцца, а выбудоўваць адносіны.

Гаворачы пра тэлефонную размову з Прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам, якая адбылася нядаўна, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што гэта адбылося не з бухты-барахты. Гэта ў тым ліку вынік пэўных крокаў і канкрэтных перагавораў з амерыканскім бокам. Да гэтага было каля пяці сустрэч, і апошняя - са спецпасланнікам Прэзідэнта ЗША Кітам Келагам, інфармацыя пра якую была апублічана.

"Апошнюю сустрэчу яны прапанавалі самі: "Няхай людзі ўбачаць". Мы не супраць, мы не настойвалі на тым, каб гэта было публічна. Для мяне гэта не мела ніякага значэння, і я разумеў, што ў выніку нейкіх нашых размоў мы там санкцыі не адменім, да канкрэтыкі нейкай не прыйдзем. Таму толькі іміджавае нешта", - расказаў Аляксандр Лукашэнка.

У тым ліку па выніках сустрэчы былі прыняты рашэнні аб памілаванні шэрага асуджаных, аб чым прасіў амерыканскі бок.

Прэзідэнт канстатаваў, што Беларусь зрабіла шэраг крокаў насустрач і цяпер чакае іх ад амерыканскага боку: "Мы ім сказалі: "Мы зрабілі шмат розных крокаў вам насустрач і іншае. Цяпер мы чакаем канкрэтных крокаў ад вас. Я нават ніколі не гаварыў пра санкцыі, клянуся вам. Нашы сказалі - Рыбакоў (беларускі дыпламат Валянцін Рыбакоў. - Заўвага БЕЛТА) яму сказаў: "Вы ведаеце, што трэба Беларусі". Я забараніў прасіць".

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, для такіх просьбаў няма асаблівых прычын, хоць санкцыі і аказваюць той ці іншы негатыўны ўплыў на жыццё краіны. Але Беларусь шмат у чым ужо прыстасавалася, мае дастаткова замежных рынкаў, дзе запатрабавана яе прадукцыя. "Для нашай краіны з невялікай эканомікай многа не трэба. Вядома, не было б санкцый - жылі б лепш. Што тут гаварыць... Нічога тут добрага няма", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Напрыклад, Прэзідэнт згадаў пра санкцыі адносна авіякампаніі "Белавія" і адносна паставак калійных угнаенняў. "Ну калі здымуць санкцыі з "Белавія" і вы пачняце спакойна лятаць па свеце, напэўна, гэта важна. Але не думаю, што вы пакутуеце з-за таго, што ў нас санкцыі на "Белавія". У Кітай ляцім, туды ва ўсе краіны ляцім, па Расіі ляцім. Самалёты ўсе лятаюць. Ну так, напэўна, трэба здымаць. Таму што гэта смешна - увядзенне гэтых санкцый. Калійныя ўгнаенні - усё прадаём, нават прырост. Так, крыху больш страчваем на гэтай лагістыцы, але атрымалі за гэты час свае парты. Я ніколі не думаў, што порт - гэта вялікі дэфіцыт для краіны. Страшны дэфіцыт і вялікая выгада", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

 
інтэрнэт вяшчанне
Зараз у эфіры:
08.00 Навіны з Беларусі (Пол.) (п.)

Далей:
08.20 Палітра Беларусі (Пол.) (п.)


Расклад Iнтэрнет-вяшчання
Расклад спадарожнікавага вяшчання (рэкамендыцыі па прыёме тут)
Расклад FM-вяшчання
 
ВОДГУКІ І ПЫТАННІ


Dear
English Service
Radio Belarus,

Greetings to all staff and listeners of English Service of Radio Belarus.
We listen your webcast program. Your program quality is very nice. Your website is colorful & documented.
We liked your programs, News, and Current Affairs Program. We are interested about Culture, life style of Belarusian people, historical places, Tourist attraction and destination of Belarus.
Please send some program schedule (A19), Calendar , sticker, view card, Promotional items of Radio Belarus for our club members and students.
21st June was fifth International Yoga Day observed across the world. The theme for Yoga Day 2019 was "Yoga for Climate Action”. On this day, which is dedicated to inner and outer well-being of human body, people across the world practice yoga in groups. The International Day of Yoga aims to raise awareness worldwide of the many benefits of practicing yoga, a physical, mental and spiritual practice.
We send you some photos related the program which was held in our area on the occasion of International Yoga Day. Our club members are also practice some Yoga.
We are waiting for your reply.

With best wishes,
SHIVENDU PAUL
PRESIDENT
METALI LISTENERS' CLUB
INDIA

Answer:

Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,

dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI


Hallo Radio Belarus,

ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.

Dietmar

Answer:

Lieber Dietmar,

das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!


Здравствуйте. Говоря о красоте природы Беларуси, о менталитете её жителей неотъемлемой чертой которого является гостеприимство хочется назвать Беларусь таким синонимом как Добрарусь.
Сосновский Кирилл.

Адказ:

Дзякуй за водгук!


Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf

Адказ:

Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße


Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN

Адказ:

Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI


Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена

Адказ:

Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!


Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!



частоты вяшчання
 

FM-перадатчыкі і частоты:

Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц


Спадарожнікавае вяшчанне:

тэхнічныя параметры глядзіце тут

Радыёперадачы
 

18.01 З Беларуссю ў сэрцы
22.01 Спадчына
Загрузка:
22.01 Дзень краіны