Reply to comment

Музей беларускага Палесся. ТОП-10 экспанатаў, якія варта пабачыць на свае вочы

Музей беларускага Палесся (Фота: virtualbrest.by)


Міжнароднае радыё “Беларусь” працягвае расказваць пра Пінск – культурную сталіцу нашай краіны ў гэтым годзе. Пінск – адзін з самых старажытных гарадоў. Яго ўпамінанне ў “Аповесці мінулых гадоў” датуецца 1097 годам. Нездарма і не выпадкова горад мае неафіцыйны, але агульнапрызнаны статус – сталіца беларускага Палесся. Сёння наша ўвага скіравана на аб’ект, з якога звычайна пачынаецца знаёмства турыста з горадам. Музей у Пінску размяшчаецца ў самым сэрцы горада, у гістарычным будынку XVII стагоддзя, і мае адпаведную назву – Музей беларускага Палесся. Што хаваецца за двухметровымі мурамі, якія экспанаты ў фондах асабліва каштоўныя, праз якія гістарычныя варункі склалася аблічча горада? Першым, чым ехаць у Пінск, раім пачытаць і паслухаць расповед намесніка дырэктара па навуковай рабоце Музея беларускага Палесся Ларысы Кулагінай. 

У 1924 годзе прынята пастанова Польскага краязнаўчага таварыства аб стварэнні музея, а першая экспазіцыя пачала дзейнічаць у 1926-м. На той час Пінск уваходзіў у склад Польшчы, быў цэнтрам павета. Музей беларускага Палесся адзін са старэйшых у Беларусі, сёлета мы святкуем яго 95-годдзе. Першым кіраўніком музея быў выкладчык пінскай гімназіі Раман Гарашкевіч.

Збор экспанатаў у той час вёўся па чатырох кірунках: гісторыя, археалогія, этнаграфія, прырода. Першая экспазіцыя ўключала больш за 100 экспанатаў. Паступова фонды музея павялічваліся: акрамя супрацоўнікаў установы, мясцовыя артэфакты адшуквалі навучэнцы гімназіі, далучаліся шматлікія жыхары горада і ваколіцаў. 

 

Калегіум езуітаў, Пінск, 19 ст (Фота: media-polesye.by) 

У гістарычным будынку былога езуіцкага калегіума Музей беларускага Палесся знаходзіцца з 1996 года. Гэты будынак – помнік архітэктуры XVII стагоддзя – да 1950-х гг. уваходзіў у комплекс езуіцкага кляштара, які з’яўляўся адной з буйнейшых у Вялікім Княстве Літоўскім рэзідэнцыяй езуітаў. Як навучальная ўстанова калегіум выкарыстоўваўся цягам стагоддзя. 

Інтэр’ер Музея беларускага Палесся (Фота: holiday.by)

Сёння Музей беларускага Палесся займае два паверхі былога езуіцкага калегіума. Наведвальнікі трапляюць у экспазіцыйныя залы “Гісторыя Піншчыны ад старажытнасці да канца ХІХ ст.”, “Этнаграфія рэгіёна”, “Гарадскі побыт першай паловы ХХ ст.”, “Прырода Палесся”, “Піншчына ў гады Вялікай Айчыннай вайны”, “Рускі жывапіс канца ХІХ – пачатку ХХ стст.”, “Беларускі жывапіс ХХ ст.”. 

Фрагмент экспазіцыі “Жывёльны свет Палесся” (Фота: pinsk.gov.by)

Сярод найбольш цікавых экспанатаў музея – пячатка віслая царкоўная ХІ ст., якая прымацоўвалася да дзяржаўных або царкоўных дакументаў і належала Кіеўскаму князю Ізяславу Яраславічу. З аднаго боку гэтай пячаткі вышчарблена выява святога Дзмітрыя, з другога – абраз Божай Маці. Цікава, што пячатка была знойдзена падчас раскопак у цэнтральный частцы горада. У 1961 годзе, калі капалі катлаван пад будоўлю шматпавярховых жылых дамоў, на круглы металічны прадмет звярнуў увагу адзін з рабочых. Напачатку было цяжка зразумець, што гэта такое. Слаба акрэсленыя выявы на пячатцы расшыфроўвалі супрацоўнікі Дзяржаўнага Эрмітажа. 

Вельбарская чаша (Фота: ont.by)

У пастаяннай экспазіцыі “Гісторыя Піншчыны” прадстаўлена чаша вельбарская керамічная з арнаментам (І–ІV стст. н. э.). Вельбарская культура фарміравалася старажытнымі германцамі ў Польскім Памор’і. У гэтай жа экспазіцыі прадстаўлена булава каменная (мяжа ІІІ–ІІ тыс. да н. э.) , дзе з боку ёсць магічныя знакі. Яна была знойдзена ў пяску падчас будаўніцтва мясакамбіната ў Пінску, выпадковая знаходка! 

Звярну ўвагу на тураўскі саркафаг (ХІІ ст.), Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588 г. (захоўваецца выданне ХVІІ ст., што выйшла ў горадзе Вільне на польскай мове). 

 
Тураўскі саркафаг (Фота: holiday.by)
 
Пра развіццё гандлёвых сувязей паміж славянскімі і скандынаўскімі землямі сведчыць відэлец трохзубы, знойдзены ў 1990 годзе на месцы славянскага пасялення паблізу вёскі Гарадзішча. Ім даставалі прадукты з вялікіх пасудзін. Паводле звестак шведскіх спецыялістаў, падобных відэльцаў, захаваных цалкам, няма нават у Швецыі. 
 
У экспазіцыі прадстаўлен фрагмент амфары з надпісам “…Раполчэ віно”. Такія амфары – вялікія гліняныя пасудзіны з ручкамі ёмістасцю 26–28 літраў – дастаўляліся ў гарады Старажытнай Русі з Грэцыі і Прычарнамор’я. Надпіс сведчыць пра тое, што гэты графін з віном прызначаны нейкаму Яраполку. Тут вельмі цікавае супадзенне: у горадзе Пінску, паводле летапісу, насамрэч жыў князь Яраполк, які гуляў вяселле ў 1190 годзе. Магчыма, віно было дастаўлена з поўдня менавіта для гэтай урачыстай падзеі. Фрагмент амфары знайшлі падчас археалагічных раскопак у 1955 годзе. 
 

 

Гарадскі побыт першай паловы ХХ ст. Фрагмент экспазіцыі (Фота: holiday.by)

Асобна звярну ўвагу на жывапісную калекцыю. У 1961 годзе супрацоўнік музея Уладзімір Баравікоў задумаў стварыць у Пінску мастацкую карцінную галерэю. Для гэтага ён адправіўся ў Маскву на прыём да тагачаснага міністра культуры СССР Кацярыны Фурцавай. У выніку міністрам быў выдадзены ўказ, паводле якога музейныя ўстановы Савецкага Саюза, якія ў сваіх запасніках мелі мастацкія калекцыі, частку з іх адправілі ў Пінск. Такім чынам, аснову пінскага збору склалі палотны з фондаў Дзяржаўнага мастацкага музея БССР і Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі. Сёння ў музеі вы зможаце пабачыць шэдэўры Івана Шышкіна, Васіля Пярова, Івана Айвазоўскага, Юдэля Пэна, Віталя Цвіркі, Паўла Масленікава. 
 
 
 Драўляны веласіпед (Фота:holiday.by)

А ў зале этнаграфіі наведвальнікі не прамінаюць ўнікальны экспанат – драўляны веласіпед, зроблены жыхаром в. Багданаўка Пінскага павета Васілём Ільючыкам у 1931 г. Музейныя супрацоўнікі ў 2007 годзе пазнаёміліся з дочкамі майстра. Яны расказалі, што іх бацька зрабіў таксама і драўляны верталёт, аднак тэхніка так і не была скарыстана па прызначэнні. 
 
Музей беларускага Палесся (Фота: holiday.by)

Штогод у Музеі беларускага Палесся ладзіцца каля 20 часовых выставак. У сакавіку дадзены старт праекту “Таямніцы пінскай зямлі”. Упершыню будуць выстаўлены скарбы, знойдзеныя падчас раскопак на Піншчыне.
 
Пінскія скарбы (Фота: 1prof.by)
 

Reply

 
Emissions sur Internet
concours de selfies
 
Nos fréquences
 

Les emetteurs FM et leur couverture:

Rakitnitsa – 106.2 MHz
Grodno – 95.7 MHz
Svisloch – 104.4 MHz
Gerniony – 99.9 MHz
Braslav – 106.6 MHz
Miadel – 102.0 MHz


Radiodiffusion par satellite :

voir les paramètres de réception ici

Diffusions